Дорогой гость сайта Бобруйской епархии!

Позвольте обратиться к Вам с кратким приветствием и пригласить Вас к посещению нашей скромной странички в интернете, освещающей жизнь Бобруйской епархии Белорусской Православной Церкви.

Православная Церковь административно устроена таким образом, что состоит из епархий, управляемых епископами. В 2004 г. в Могилевской области была создана Бобруйская епар- хия, которая объединяет церковные общины, находящиеся на территории Бобруйска, Бобруйского, Быховского, Глусского, Кировского, Кличевского и Осиповичского районов.

Наша церковная область – одна из самых тяжело пострадавших в период планомерного уничтожения религии в СССР. Стоит отметить, что к 1939 г. в Восточной Беларуси был закрыт последний храм, которым оказалась Свято- Софийская церковь г. Бобруйска.

Православная Церковь лишилась всех своих храмов, монастырей, зданий, всей материальной базы. Были ликвидированы священнослужители, монахи и монахини, погибли сотни тысяч верующих людей. Однако Церковь пережила все лишения, преодолела все внешние и внутренние трудности и продолжает сегодня свое служение, которое призвано преображать и исцелять человека, приводить его к Богу, источнику жизни и смыслу бытия мира.

Хочется, чтобы мы вместе с Вами, с Вашей поддержкой сделали дальнейшие шаги в деле восстановления духовных традиций и продолжения христианской истории нашего народа. Сердечно приглашаю Вас к участию в проектах и жизни приходов Бобруйской епархии. Смело обращайтесь к священникам и верующим людям, и Вы никогда не пожалеете, что повернули свою жизнь к тому, что и так, я уверен, Вам всегда было близким и родным.

С уважением,
+ Серафим,
Епископ Бобруйский и Быховский

     
 
16.04.2014Пасхальнае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і міранам Беларускай Праваслаўнай Царквы

Нябёсы дастойна няхай весяляцца, і зямля няхай радуецца,
 і няхай святкуе ўвесь свет, бачны і нябачны,
 бо паўстаў Хрыстос — радасць вечная.

Трапар 1-й песні Пасхальнага канона

Дарагія і ўзлюбленыя ў Хрысце Уваскрэслым
Праасвяшчэнныя архіпастыры, пачэсныя прасвітары і дыяканы, набожныя інакі і інакіні, богалюбівая паства
                                                                                  Беларускай Праваслаўнай Царквы,

сардэчна віншую вас са святам свят — Пасхай Гасподняй!

У гэты спасіцельны для свету, светлазарны дзень мы, як і ўсе папярэднія нам з часоў апостальскіх пакаленні хрысціян, зноў і зноў з невымоўнай падзякай Богу, якая выліваецца з сэрцаў нашых, з духоўным лікаваннем вітаем адзін аднаго Пасхальным воклічам:

                                                           Хрыстос уваскрэс!

Толькі два словы, але якая неверагодная ў іх сіла! Гэтыя два словы ўскалыхнулі ўвесь свет, разбурылі браму пекла дашчэнту і стварылі вялікую і непераможную Хрысціянскую Царкву, падаючы ўсім яе дзецям жывую веру, духоўна-маральныя Евангельскія каштоўнасці і благадатныя духоўныя сілы, здольныя веруючага ў Хрыста чалавека ўзнесці на вышыню духоўнай дасканаласці.

У аснову нашай веры пакладзена гэтая светлая і радасная вестка — вестка пра Уваскрасенне Богачалавека, а разам з Ім — і пра ўваскрасенне чалавецтва. Без веры ва Уваскрэслага Хрыста няма хрысціянства!
З цвёрдым перакананнем і непахіснай верай у гэты напоўнены благадатнай сілай спасіцельны дзень мы зноў і зноў радасна ўсклікаем:

                                                            Хрыстос уваскрэс!

Уваскрэслы Хрыстос — краевугольны камень нашай веры (пар. Эф. 2: 20), у Ім — перамога праўды, перамога дабрадзейнасці, перамога жыцця, перамога бессмяротнасці! Пра свята перамогі жыцця над смерцю ясна гаворыць апостал Павел: "Бог … уваскрасіць і нас сілаю Сваёю" (1 Кар. 6: 14), бо ўсім нам дадзена ўваскрасенне з мёртвых.
Сэрцы нашы напоўнены сёння радасцю Уваскрасення Хрыстовага. І кожны можа падзяліцца гэтай радасцю пра Уваскрэслага Госпада нашага Іісуса Хрыста — і з бліжнімі, і з дальнімі: навучыцца быць з тымі, хто навокал нас, добрымі і міласэрнымі, сумленнымі і добразычлівымі, здольнымі і гатовымі пайсці з імі на любыя выпрабаванні; сагрэць святлом Божай любові састарэлых, адзінокіх, хворых і тых, хто па нейкіх абставінах пазбаўлены магчымасці падзяліць Пасхальную радасць з тымі, хто ў храме. Такія справы хрысціянскай любові перамяняюць і нас, і навакольны свет.

Жыць паводле праўды і запаведзяў Божых — пад сілу кожнаму шчыра веруючаму чалавеку. Звяртаючыся да нас, Усемагутны Гасподзь заклікае: "Прыйдзіце да Мяне, усе струджаныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі" (Мф. 11: 28-30).

Спасіцель свету не патрабуе ад нас нічога непасільнага. Міласэрны Гасподзь, любячы Сваё стварэнне, заўсёды з тымі, хто веруе ў Яго, даючы ім моц, сілу і ўсё патрэбнае, каб несці жыццёвы крыж. Успомнім каштоўныя словы, якія Іісус Хрыстос уклаў у сэрцы ўсіх, хто ўвераваў, хто ўзлюбіў Яго, абяцаючы заўсёды быць з імі: "…і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку. Амінь" (Мф. 28: 20). Сёння, тут і цяпер гучаць звернутыя асабіста да кожнага з нас гэтыя словы, у якіх і надзея, і суцяшэнне…

Праасвяшчэнныя архіпастыры, узлюбленыя айцы, браты і сёстры, віншуючы ўсіх вас з найвялікшым святам Светлага Хрыстовага Уваскрасення, малітоўна жадаю вам невычэрпнай благадатнай дапамогі Божай у далейшым вашым служэнні на славу Святой Праваслаўнай Царквы, дзеля росквіту краіны нашай — Беларусі, на карысць і радасць усім нашым бліжнім і дальнім.

Уваскрэслы Хрыстос Спасіцель няхай умацуе нас у веры і хрысціянскай набожнасці.  Благадатнае святло гэтай спасіцельнай Пасхальнай ночы няхай напаўняе сэрцы нашы любоўю ў Хрысце Уваскрэслым і радасцю яднання з Ім — радасцю чаканага намі бясконцага жыцця вечнага:

 

                                                          Хрыстос уваскрэс!
                                                Сапраўды ўваскрэс Хрыстос!


                                                                   + Павел,
                                                       Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,
                                             Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

                                                              Пасха Хрыстова
                                                                     2014 год  
                                                                   горад Мінск

 
     

ПРАВОСЛАВНЫЙ КАЛЕНДАРЬ


Официальный сайт Русской Православной Церкви / Патриархия.ru RATING ALL.BY

© 2008 bobruisk.hram.by Бобруйская епархия Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата