|
09.04.2015 | Пасхальное послание митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси |
Плотию уснув, яко мертв, Царю и Господи, Тридневен воскресл еси, Адама воздвиг от тли И упразднив смерть: Пасха нетления, мира спасение. Ексапостиларий Пасхального канона Возлюбленные о Воскресшем Господе Преосвященные собратья архипастыри, досточтимые пресвитеры и диаконы, благочестивые иноки и инокини, боголюбивая паства Белорусской Православной Церкви, дорогие братия и сестры!
C великой радостью, истинным ликованием и безмерной благодарностью ко Господу нашему Иисусу Христу сердечно поздравляю всех вас и ваших близких со священным и спасительным праздником - Пасхой Господней:
ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ! Ныне вся наша Церковь Православная наполнена пасхальной радостью и ликованием. Праздник Пасхи, по слову святителя Епифания, епископа Кипрского, - «глава и верх всех праздников», он для всего мира - «торжество обновления и спасения». В светозарный день Пасхи Христовой Церковь в своих священных песнопениях называет ее великой, двери райские нам отверзающей, неделей святой, Светлым Христовым Воскресением, призывает землю и небо, мир видимый и невидимый торжествовать: «Христос бо воста, веселие вечное» (тропарь 1-й песни Пасхального канона). Пасха - краеугольный камень христианского миросозерцания. Пасха - знамение исцеления человечества и очищения его от греха, возвращения к источнику любви и жизни - Творцу и Господу нашему. Воскресением Христовым сметаются все препятствия с пути нашего спасения, нам возвращается возможность стать возлюбленными чадами Отца нашего Небесного. Воскресением Христовым грех перестает властвовать над человеком, а смерть лишается своего смертоносного жала (1 Кор. 15: 55). Воскресший Христос Спаситель создал Церковь Свою и даровал ей особую благодатную силу Святого Духа, которая животворит каждого верующего во Христа человека. Святая Церковь способствует через Воскресение Христово созиданию в сердце каждого человека Царства Божия, чтобы мы вместе с апостолом Павлом могли воскликнуть: «уже не я живу, а живет во мне Христос» (Гал. 2: 20). Все мы, чада Церкви Христовой, получили величайший дар Божий - нести ближним и дальним Благую Весть о Воскресении Христовом и о совершившемся спасении мира от греха и смерти. Пасха - это праздник единения. «Труды Церкви, - говорит Святейший Патриарх Кирилл, - будут успешными ровно настолько, насколько она сможет найти общий язык со своим народом. Ведь проблемы, которые перед нами стоят, в одиночку не смогут разрешить ни духовенство, ни светская власть, ни та или иная политическая партия, ни тот или иной преуспевающий бизнесмен. С ними мы справимся только вместе». К сожалению, не все мы сегодня имеем столь истинную и твердую веру, способную преобразить нашу личную жизнь и жизнь наших ближних. Изменение жизни во Христе - это изменение взаимоотношений с самим собой и окружающим миром, способное привести нас к полноте бытия. И праздник Святой Пасхи помогает нам ощутить тот Божественный замысел о нас, который проявляется и в истории, и в жизни каждого человека. Преосвященные архипастыри, возлюбленные отцы, братия и сестры, поздравляя всех вас с праздником праздников - Светлым Христовым Воскресением, молитвенно желаю благодатной помощи Божией в ваших ответственных гражданских и церковных трудах во славу Святой Православной Церкви и нашего земного Отечества. Пусть пасхальное торжество постоянно живет в душе каждого из нас и питает ее, вселяя уверенность и радость о Воскресшем Господе нашем Иисусе Христе. Пусть этой нескончаемой радостью будет насыщена вся наша жизнь. Принимая созидающую любовь Спасителя, будем делиться ею с теми, кто страдает и испытывает лишения, кто нуждается в сострадании и простом человеческом внимании, будем дарить всем людям ликование о Христе Воскресшем и радость единения с Ним: ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ! ВОИСТИНУ ВОСКРЕСЕ ХРИСТОС! + Павел митрополит Минский и Заславский, Патриарший Экзарх всея Беларуси Пасха Христова 2015 года г. Минск Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы Плоццю заснуўшы, як мёртвы, Ты, Цару і Госпадзі, на трэці дзень уваскрэс, узняўшы з тлення Адама і знішчыўшы смерць. Пасха нятлення, свету спасенне.
Эксапасціларый Пасхальнага канона Узлюбленыя ва Ўваскрэслым Госпадзе Праасвяшчэнныя браты архіпастыры, пачэсныя прасвітары і дыяканы, набожныя інакі і інакіні, богалюбівая паства Беларускай Праваслаўнай Царквы, дарагія браты і сёстры! З вялікай радасцю, сапраўдным лікаваннем і бязмернай удзячнасцю Госпаду нашаму Іісусу Хрысту сардэчна віншую ўсіх вас і вашых блізкіх са свяшчэнным і спасіцельным святам - Пасхай Гасподняй: ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
Сёння ўся наша Царква Праваслаўная напоўнена пасхальнай радасцю і лікаваннем. Свята Пасхі, паводле слова свяціцеля Епіфанія, епіскапа Кіпрскага, - «галава і вяршыня ўсіх свят», яно для ўсяго свету - «урачыстасць абнаўлення і спасення». У светлазарны дзень Пасхі Хрыстовай Царква ў сваіх свяшчэнных песнапеннях называе яе вялікай, той, якая дзверы райскія нам адкрывае, нядзеляй святой, Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем; заклікае зямлю і неба, свет бачны і нябачны святкаваць: «Бо паўстаў Хрыстос - радасць вечная» (трапар 1-й песні Пасхальнага канона). Пасха - краевугольны камень хрысціянскага светапогляду. Пасха - знаменне ацалення чалавецтва і ачышчэння яго ад граху, гэта вяртанне да крыніцы любові і жыцця - Тварца і Госпада нашага. Уваскрасеннем Хрыстовым змятаюцца ўсе перашкоды са шляху нашага спасення, да нас вяртаецца магчымасць стаць узлюбленымі дзецьмі Айца нашага Нябеснага. Уваскрасеннем Хрыстовым грэх перастае панаваць над чалавекам, а смерць пазбаўляецца свайго смертаноснага джала (1 Кар. 15: 55). Уваскрэслы Хрыстос Спасіцель стварыў Царкву Сваю і даў ёй асаблівую благадатную сілу Святога Духа, сілу, жыватворную для кожнага чалавека, які веруе ў Хрыста. Святая Царква садзейнічае праз Уваскрасенне Хрыстова стварэнню ў сэрцы кожнага чалавека Царства Божага, каб мы разам з апосталам Паўлам маглі ўсклікнуць: «ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстос» (Гал. 2: 20). Усе мы, дзеці Царквы Хрыстовай, атрымалі найвялікшы дар Божы - несці бліжнім і дальнім Добрую Вестку пра Ўваскрасенне Хрыстова і пра здзейсненае спасенне свету ад граху і смерці. Пасха - гэта свята яднання. «Праца Царквы, - кажа Свяцейшы Патрыярх Кірыл, - будзе паспяховай роўна ў той меры, у якой яна зможа знайсці агульную мову са сваім народам. Таму што праблемы, якія перад намі стаяць, паасобку не змогуць вырашыць ні духавенства, ні свецкая ўлада, ні тая ці іншая палітычная партыя, ні той ці іншы паспяховы бізнесмен. Іх мы адолеем толькі разам». На жаль, не ўсе мы сёння маем такую ісцінную і цвёрдую веру, здольную перамяніць наша асабістае жыццё і жыццё нашых бліжніх. Перамена жыцця ў Хрысце - гэта перамена ўзаемаадносін з самім сабой і з навакольным светам, перамена, здольная прывесці нас да паўнаты быцця. І свята Пасхі дапамагае нам адчуць тую Божую задуму пра нас, якая выяўляецца і ў гісторыі, і ў жыцці кожнага чалавека. Праасвяшчэнныя архіпастыры, узлюбленыя айцы, браты і сёстры, віншуючы ўсіх вас са святам свят - Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем, малітоўна жадаю благадатнай дапамогі Божай у вашай адказнай грамадзянскай і царкоўнай працы на славу Святой Праваслаўнай Царквы і нашай зямной Бацькаўшчыны. Няхай пасхальная ўрачыстасць заўсёды жыве ў душы кожнага з нас і жывіць яе, усяляючы ўпэўненасць і радасць аб Уваскрэслым Госпадзе нашым Іісусе Хрысце. Няхай гэтай бясконцай радасцю будзе насычана ўсё наша жыццё. Прымаючы стваральную любоў Спасіцеля, будзем дзяліцца ёю з тымі, хто пакутуе і церпіць нягоды, хто мае патрэбу ў спагадзе і простай чалавечай увазе, будзем дарыць усім людзям лікаванне ў Хрысце Ўваскрэслым і радасць яднання з Ім: ХРЫСТОС УВАСКРЭС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС ХРЫСТОС! + Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Пасха Хрыстова 2015 года г. Мінск |
|