Дорогой гость сайта Бобруйской епархии!

Позвольте обратиться к Вам с кратким приветствием и пригласить Вас к посещению нашей скромной странички в интернете, освещающей жизнь Бобруйской епархии Белорусской Православной Церкви.

Православная Церковь административно устроена таким образом, что состоит из епархий, управляемых епископами. В 2004 г. в Могилевской области была создана Бобруйская епар- хия, которая объединяет церковные общины, находящиеся на территории Бобруйска, Бобруйского, Быховского, Глусского, Кировского, Кличевского и Осиповичского районов.

Наша церковная область – одна из самых тяжело пострадавших в период планомерного уничтожения религии в СССР. Стоит отметить, что к 1939 г. в Восточной Беларуси был закрыт последний храм, которым оказалась Свято- Софийская церковь г. Бобруйска.

Православная Церковь лишилась всех своих храмов, монастырей, зданий, всей материальной базы. Были ликвидированы священнослужители, монахи и монахини, погибли сотни тысяч верующих людей. Однако Церковь пережила все лишения, преодолела все внешние и внутренние трудности и продолжает сегодня свое служение, которое призвано преображать и исцелять человека, приводить его к Богу, источнику жизни и смыслу бытия мира.

Хочется, чтобы мы вместе с Вами, с Вашей поддержкой сделали дальнейшие шаги в деле восстановления духовных традиций и продолжения христианской истории нашего народа. Сердечно приглашаю Вас к участию в проектах и жизни приходов Бобруйской епархии. Смело обращайтесь к священникам и верующим людям, и Вы никогда не пожалеете, что повернули свою жизнь к тому, что и так, я уверен, Вам всегда было близким и родным.

С уважением,
+ Серафим,
Епископ Бобруйский и Быховский

     
 
08.08.2015На беразе Чыгірынскага вадасховішча размясцілася дзіцячае праваслаўнае пасяленне “Отрада”

 

 

1.jpg

 

 

На беразе Чыгірынскага вадасховішча размясцілася дзіцячае праваслаўнае пасяленне “Отрада”. Ужо не першы год тут адпачываюць рабяты з розных куткоў Беларусі. А пачалося ўсё з 2011 года, калі свяшчэннікам Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска Дзмітрыем Первіем быў закладзены фундамент добрай справы, — аднаўлення ў Чыгірынцы храма Раства Прасвятой Багародзіцы, які ў 1942 годзе стаў ахвярай кровапралітных падзей Вялікай Айчыннай вайны.

Айцец Дзмітрый адзначае:
— Чатыры гады таму, калі быў зарэгістраваны прыход, і пачалося штотыднёвае служэнне Боскай літургіі, нам стала зразумела: у гэтых маляўнічых мясцінах абавязкова павінны гучаць дзіцячыя галасы. Зараз многіх рабят зацягнулі электронныя гульні. Мы з такім становішчам не згодныя! Нішто не павінна перашкаджаць зносінам дзяцей з прыгажосцю нашай зямлі!
Магчымасць правесці ў “Отраде” незабыўныя дзянькі маюць усе жадаючыя дзеці. Айцец Дзмітрый паказаў архіўныя фотаздымкі, на якіх адлюстраваны яскравыя моманты адпачынку. Тут не толькі маленькія прыхаджане, але і юныя спартсмены, і ўдзельнікі турыстычных клубаў, і выхаванцы дзіцячых прытулкаў.
Сёлета ў перыяд з 15 па 28 ліпеня пасяленне гасцінна прымала змену з ліку выхаванцаў нядзельнай школы Кі- раўскага Свята-Пакроўскага храма. Агульная колькасць рабят у пасяленні — 25 чалавек.
Расказвае выпускніца гімназіі г.Кіраўска Валерыя Петрушкова:
— У пасяленні я другі год. Разам з маёй сястрой Лізаветай Петрушковай, а таксама Златай Рабцавай, Лізай Цярэнцьевай, Крысцінай Гладкевіч, Кірылам Драздом, Яраславам Гунаевым і Максімам Первіем мы з’яўляемся важатымі, большасць — школьнікі альбо сёлетнія выпускнікі. Вядома, сваю важацкую дзейнасць вядзем пад чулым кіраўніцтвам выхавальніка нядзельнай школы і дырэктара пасялення Юліі Віктараўны Гукавай. Для важатых падрыхтавалі спецыяльныя майкі з эмблемамі пасялення, а для адпачываючых рабят — кепкі. Сярод нас ёсць тыя, хто атрымаў у “Отраде” першы вопыт зносін з царквой, упершыню маліўся, прымаў удзел у споведзі, прычашчаўся.
Аднак айцец Дзмітрый тут жа адзначае, што вацэркаўленне не з’яўляецца асноўнай мэтай дзейнасці пасялення:
— Самае галоўнае — прывіць рабятам навык жыцця ў сяброўскіх зносінах. Гэтага зараз не хапае катастрафічна! Часта прыводжу прыклад: мяне запрасілі на дзень нараджэння да дзесяцігадовай дзяўчынкі. Заходжу ў пакой і бачу такую карціну: накрыты стол, пасярод — торт са свечкамі, а ўсе дзеці сядзяць вакол і, не гледзячы адзін на аднаго, ціскаюць кнопкі сваіх мабільных тэлефонаў… Для мяне, напрыклад, такі сучасны дзіцячы дзень нараджэння — гэта сумная падзея. Дзеці знаходзяцца не на зямлі, поўнай прыгажосці і багаццяў, падараваных нам Госпадам, а недзе ў выдуманым, віртуальным свеце. Таму такія дзіцячыя праваслаўныя пасяленні, як наша, а іх на тэрыторыі Бабруйскай епархіі некалькі, за-кліканы паказаць рабятам цудоўны свет прыроды, дружбы, радасці ад жывых зносін адзін з адным. Дарэчы, для мабільных тэлефонаў і планшэтаў у пасяленні забаронная зона. Тэлефоны раздаюцца дзецям толькі ўвечары, каб пагаварыць з бацькамі.
Бацюшка адзначыў, што рабяты не асабліва абураліся такой умове адпачынку ў пасяленні, а іх мамы і таты былі толькі задаволены, што іх чады на два тыдні амаль забудуцца на гаджэты.
Інтэлектуальныя і рухомыя гульні, канцэрты, пастаноўкі лялечнага тэатра, творчыя заняткі, экскурсіі, песні пад гітару займаюць у рабят асноўны час. Ёсць тут і рухомы кінатэатр, у афішы якога — толькі добрыя і вучэбныя фільмы. Аднак увага надаецца не толькі забавам, але і сумеснай працы. Гэта, да прыкладу, дапамога ў прыгатаванні ежы, уборка памяшканняў, навядзенне парадку на тэрыторыі пасялення.
Дарэчы, план адпачынку і мерапрыемстваў важатыя складалі самастойна. Акрамя таго, Ліза Цярэнцьева і кухар Людміла знаёмяць дзяўчынак з кулінарнымі ўменнямі, а Кірыл Дрозд і Яраслаў Гунаеў вучылі хлопчыкаў браць на сябе адказнасць і не баяцца цяжкасцей.
Расказвае Кірыл Дрозд:
— Для хлопцаў мы наладжвалі дні ваеннага рэжыму: прачнуцца па камандзе, за 15 мінут прыбрацца, памыцца, выйсці на пастраенне. Рабятам падабаліся ваенныя гульні. Таксама мы праводзілі заняткі па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Хлопцам такая арганізацыя адпачынку прыйшлася да спадобы. Аднойчы раніцай зайшлі ў іх пакой, а там — аб’ява: “Пры ўваходзе здымайце абутак, альбо прыбіраць будзеце самі!”. Для нас гэта было прыемным здзіўленнем і ўпэўненасцю ў тым, што мы ўзялі правільны напрамак.
Ёсць яшчэ адна цікавая традыцыя: арганізацыя бацькоўскіх дзён. Каб не адцягваць рабят ад адпачынку і запланаваных мерапрыемстваў, для наведвання пасялення бацькамі былі вызначаны дні. З радасцю хлопчыкі і дзяўчынкі рыхтавалі канцэрты і сюрпрызы, а іх родныя з яшчэ большай радасцю любаваліся сваімі чадамі.
На мой погляд, важатых гэтага пасялення можна смела назваць валанцёрамі. У той час, калі летнія дзянькі можна было прысвяціць забавам і асабістаму адпачынку, яны добраахвотна, з энтузіязмам узялі на сябе ролю важатых, а гэта і адказнасць, і цяжкая праца.
Лера Петрушкова адзначае:
— Так, нам, юным важатым, крыху цяжкавата, але гэта кампенсуецца радасцю, якую атрымліваем ад зносінаў з дзецьмі, адзін з адным, з бацюшкам, ад усведамлення таго, што сваёй працай мы прыносім карысць.
Прабыўшы некалькі гадзін у дзяцічым праваслаўным пасяленні “Отрада”, напоўненых радасцю ад зносінаў, гаючымі сіламі маляўнічай чыгірынскай прыроды, духоўнай значнасцю месца, дзе амаль 500 гадоў збірае малітвеннікаў пад сваім покрывам царква Раства Прасвятой Багародзіцы, разумееш, чаму з кожным годам усё больш рабят імкнецца правесці тут адпачынак, удалечыні ад гарадской мітусні.
Як адзначыў айцец Дзмітрый, Божай ласкай “Отрада” і надалей будзе развівацца і прымаць яшчэ больш рабят, радаваць і напаўняць іх душы святлом.

 

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара
і з архіва пасялення.

 Сайт газеты "Кіравец"

 
     

ПРАВОСЛАВНЫЙ КАЛЕНДАРЬ


Официальный сайт Русской Православной Церкви / Патриархия.ru RATING ALL.BY

© 2008 bobruisk.hram.by Бобруйская епархия Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата